Сустрэча з казкай

За шалёным тэмпам жыцця мы часта забываем, што нашым дзецям неабходны не толькі матэрыяльны дабрабыт, але і наша ўвага, наш час, праведзены побач з імі. А калі бацькі возьмуць у рукі кнігу і адправяцца з малышом у незвычайны свет падарожжаў і казкі, то гэта стане бясцэнным светам адкрыццяў для дзіцяці.
Казка адкрывае нам свет праз мудрасць пакаленняў. Яна адыгрывае велізарную забаўляльную ролю і выконвае выхаваўчую функцыю ў развіцці малыша.
Казкі вучаць:
- разумець, што свет дзеліцца на добрых і дрэнных людзей, звяроў і іншых істот;
- быць смелым, не баяцца цяжкасцей;
- сяброўству, узаемаадносінам;
- любові да бацькоў;
- любіць і шанаваць родную старонку і інш.
Якія цікавыя беларускія народныя казкі!