21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы
20.02.202621 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.
Напярэдадні свята нашы выхаванцы наведалі бібліятэку імя В.Маякоўскага. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў дзяцей разумення важнасці моўнай разнастайнасці, развіццё цікавасці да сваёй роднай мовы і культуры.


